Гледачы «Тутэйшых» сустрэлі сьцяг авацыяй

17 і 18 студзеня у Купалаўскім тэатры — спэктакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы — ужо клясычнай — Мікалая Пінігіна.

Нагадаем, што п’еса была часова зьнятая з рэпэртуару ў красавіку 2006 г. Прычыну патлумачылі тады ў неабходнасьці рамонту дэкарацый.

Цяпер культавы спэктакль вярнуўся. Праўда, на яго ўжо месяц таму нельга было дастаць квіткоў.

У лютым паказ «Тутэйшых» не плянуецца, а на сакавік яшчэ рэпэртуар не сфармаваны, зазначаюць у касах Купалаўскага тэатра.

Першы паказ, у сераду, скончыўся, як звычайна, ўзьняцьцём бел-чырвона-белага сьцяга і авацыяй.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)