ГКЧП: паўстанне зла
З 18 на 19 жніўня 1991 года ў Савецкім Саюзе адбылося тое, што звычайна называюць дзяржаўным пераваротам.
Група вышэйшых дзяржаўна-партыйных кіраўнікоў стварыла т.зв. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ГКЧП) і абвясціла, што Міхаіл Гарбачоў праз здароўе не ў стане выконваць абавязкі прэзідэнта СССР.
З’яўленне ГКЧП было абумоўлена цэлай сукупнасцю фактараў, якія сведчылі пра заганнасць і тупіковы шлях савецкай камандна-адміністрацыйнай мадэлі.
Прэс-канферэнцыя членаў ГКЧП. Злева направа: віцэ-прэзідэнт Навукова-прамысловага саюза СССР Аляксандр Цізякоў; старшыня Сялянскага саюза СССР Васіль Старадубцаў; міністр унутраных спраў Барыс Пуга; віцэ-прэзідэнт СССР Генадзь Янаеў; намеснік старшыні Савета абароны пры прэзідэнце СССР Алег Бакланаў.
Менавіта гэта трэба лічыць пачаткам канца СССР, а ГКЧП — як адчайную спробу захаваць імперыю. «Парад суверэнітэтаў» — умоўная назва працэсу абвяшчэння рэспублікамі СССР сваёй дзяржаўнай незалежнасці. Яго пік прыйшоўся на 1990 год, які заканадаўча замацаваў сімптомы будучага распаду Савецкага Саюза.
У другой палове 1980-х яны выявіліся не толькі ў рэзкім узрастанні грамадскай актыўнасці ў нацыянальных рэспубліках, але і ў вострых міжнацыянальных канфліктах, у прыватнасці, у Нагорным Карабаху. Выбары рэспубліканскіх органаў улады (Вярхоўны Савет), што адбыліся вясной 1990 года, паказалі іх імкненне дыстанцыявацца ад «цэнтра» і сканцэнтравацца на вырашэнні рэгіянальных праблем.
Праўда, у Беларусі гэты працэс быў не такі актыўны, бо ў выніку выбараў у сакавіку 1990 года Вярхоўны Савет 12 склікання быў у асноўным укамплектаваны камуністамі і беспартыйнымі. У новым парламенце была сфарміравана дэпутацкая група Беларускага Народнага Фронта (БНФ) пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Яна была невялікая (28 чалавек), але сваю малалікасць умела кампенсаваць згладжанай працай, схільнасцю да парламенцкіх дэбатаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное