Общество
Сяргей Шапран, «Новы час»

Гісторыя аднаго кахання: Генадзь і Юлія Бураўкіны

Яны пражылі разам 55 гадоў. Аднойчы з ім здарыўся інфаркт — сэрца стаяла чатыры хвіліны, яго ледзь выратавалі. І адразу пасля аперацыі даў вялікае інтэрв’ю пра сваё юначае каханне, якое пранёс праз усё жыццё...

Яго звалі — Генадзь Бураўкін, яе — Юля...

Ішоў красавік 2009 года. Генадзю Бураўкіну, які ледзь не памёр прама ў Міністэрстве юстыцыі падчас абмеркавання пытання ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў, праз год пасля інфаркту зрабілі аперацыю на сэрцы — шунціраванне, і па першым часе ён нават шкадаваў, што пагадзіўся на гэтую аперацыю. Ён сам тады патэлефанаваў з бальніцы — сказаў, што 9 мая будзе 50 гадоў, як яны з Юліяй Якаўлеўнай разам. Дадаў, што быў бы рады, каб я напісаў нешта з гэтай нагоды.

Нават будучы ў цяжкім стане, Генадзь Мікалаевіч не мог не сказаць колькі слоў пра сваю сям’ю, не мог яшчэ раз не прызнацца ў каханні да той, якая праз усё жыццё была побач. Вядома, я адразу сабраўся ў бальніцу да Бураўкіна...

— Пачыналася гэта ўсё 9 траўня 1959 года, калі, кажучы афіцыйнай мовай, мы з Юляй распісаліся. Паколькі ў нашых бацькоў не было сродкаў наладжваць з гэтай нагоды ўрачыстасці, вяселле зрабіў філфак: мой пяты курс аддзялення журналістыкі і Юлін трэці курс беларускага аддзялення. Вяселле было шумнае, вясёлае, студэнцкае. Святкавалі ў сталоўцы ўніверсітэта — у падвале пад біякорпусам. Асабіста мне запомнілася ванна, поўная вінегрэту — яго згатавалі Юліны дзяўчаты — які быў з’едзены яшчэ да перапынку...

— Калі вы ўпершыню звярнулі ўвагу на будучую сваю жонку?

— У студэнцкім буфеце. Я тады быў на трэцім курсе, а Юля прыйшла на першы. Падчас перапынкаў паміж заняткамі мы бегалі ў буфет перакусіць — звычайна бутэлькай кефіру і батонам. Памятаю, як убачыў у чарзе не знаёмую мне дзяўчыну, якая мне адразу спадабалася.

Цалкам інтэрвью чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)