Общество

Гісторыі звычайнага вар’яцтва

Год таму, роўна ў гэты час на станцыі метро «Кастрычніцкая» прагрымеў выбух. У гадавіну трагедыі мы папрасілі нашых сяброў і знаёмых распавесці, чым ім запомнілася 11 красавіка 2011 года. Мы не правяралі фактаў і не заўсёды ведаем дакладны час гэтых успышак памяці, але спрабуем падаць гісторыі ў выглядзе храналагічнай стужкі. Матэрыял не прэтэндуе на нейкі глыбокі аналіз, гэта проста пазл.

Для стварэння спецыфічнай атмасферы раім пачаць азнаямленне з матэрыялам з праслухоўвання своеасаблівага саўндтрэку да гісторый, якія ты прачытаеш ніжэй. Гэта новы расейскі праект «Лёд 9», і гэта вельмі ў кропку.

Даша Бубен, фатограф: «Мы з сябрамі ў Мумбаі, вырашаем наведаць легендарнае Leopold Cafe. На ўваходзе нас правяраюць на прадмет выбухоўкі (у гэтым рэстаране ў 2008 годзе адбыўся тэракт). Мы сядаем за столік і праз нейкі час да нас падыходзіць мужчына – англічанін ці немец – і паказвае на вялікую варонку пад нашым сталом, якая з нейкай незразумелай прычыны засталася тут пасля рамонту».

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)