Комментарии
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

«Гэта жаданьне паказаць Крамлю, што ніякай беларусізацыі тут ня будзе»

Прызначэньне лідэра беларускіх камуністаў Ігара Карпенкі міністрам адукацыі стала шокам ня толькі для мяне.

Убачыў з хвалі камэнтаў у мэдыях, з водгукаў у Фэйсбуку, як шмат людзей гэтае прызначэньне ўсхвалявала, нават абурыла. «Жахліва за дзяцей», — гэты камэнт на tut.by, як падлічылі сёньня раніцай, быў самы вітаны.

Что думают о новом министре образования коллеги, Лукашенко и Байнет

Ці сапраўды трэба палохацца, што камуніст Ігар Карпенка, стаўшы міністрам адукацыі, умоўна кажучы, пагоніць натоўпы вучняў пад кіраўніцтвам сваіх падначаленых настаўнікаў ускладаць кветкі да помнікаў Леніну?

...Якія ж да яго прэтэнзіі маюць аўтары панічных допісаў? Вядома, найперш гэта тое, што ён і на пасадзе высокага сталічнага чыноўніка заставаўся лідэрам кампартыі, прычым, як той казаў, практыкуючым. Дастаткова згадаць пра адкрыцьцё ў лістападзе каля МТЗ адноўленага помніка Леніну. У тым мерапрыемстве Карпенку прыпісваюць вядучую ролю. Але наколькі гэты крок быў шчыры ці каньюнктурны?

Вось актывістка БНФ Валянціна Сьвяцкая — таксама былая камсамолка, яна з Карпенкам канкурыравала за дэпутацкі мандат у «палатку» — кажа пра Карпенку, што палітычныя погляды для яго могуць быць і не галоўным.

Згадвае, як ён па-чалавечы дапамагаў, калі хавалі памерлую дэпутатку Вярхоўнага Савету Галіну Сямдзянаву — вядомую бээнэфаўку. На маё пытаньне, ці Карпенка шчыры камуніст, а не былы камсамолец-каньюнктурнік, Сьвяцкая адказала, што абралі яго першым сакратаром КПБ яўна як проста маладога функцыянэра, які вылучаецца на фоне састарэлай партыйнай вярхушкі.

То бок і лідэрства ў кампартыі для будучай дзейнасьці Ігара Карпенкі на пасадзе міністра адукацыі можна лічыць не вырашальным.

Але, безумоўна, паказальны будзе такі момант: ці заявіць Ігар Карпенка пра тое, што на час свайго міністарства складае партыйныя паўнамоцтвы? Асабіста я мяркую, што такога кроку ад прызначанага міністра мы не дачакаемся.

І вось чаму. Наперш, таму, што Карпенка як дасьведчаны чыноўнік добра разумее: кіраваць Мінадукацыі ён, можа, і будзе — падначаленымі дробнымі чыноўнікамі — але кіраваць сыстэмай адукацыі, вызначаць напрамкі яе разьвіцьця самастойна яму не дадуць ні ў якім разе. Гэта ўсё вырашае асабіста Лукашэнка, а такія людзі, як Жураўкоў або цяпер Карпенка, толькі выконваюць ягоную волю.

Захоча Лукашэнка, каб заняткі ў школах пачыналіся ня ў 8 гадзін, а ў 9, бо яму гэтак зручней упраўляцца з Колем, — гэтак і будзе. Захоча, каб беларускую мову вывучалі на гадзіну меней ці на гадзіну болей — гэтак і будзе. Навуковага абгрунтаваньня гэтым працэсам шукаць ня варта: усё вырашае, на маю думку, натура плюс цяперашняя палітычная патрэба самога Лукашэнкі.

І цяперашнюю замену невыразнага міністра Жураўкова на ідэалягічна выразнага Карпенку можна патлумачыць якраз такімі палітычнымі прычынамі: жаданьнем паказаць Крамлю, што ніякай беларусізацыі тут ня будзе, што на гэтай ключавой у пэўным сэнсе пасадзе будзе цяпер сядзець чалавек правераны, сябар Зюганава, якому вы можаце цалкам давяраць і за «ўкраінізацыю» Беларусі не перажываць.

Але пры гэтым і ўводзіць адказнасьць за «фальсыфікацыю гісторыі Айчыннай вайны», як аднойчы прапаноўваў Ігар Карпенка, у нас наўрад ці будуць. Бо гэта не прэрагатыва Мінадукацыі, па-першае, а па-другое, такі крок будзе выразным прыніжэньнем перад Крамлём, чаго Лукашэнка таксама не дазволіць.

Новому министру образования припомнили скандальный конкурс «Мисс Минск-2013»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)