Комментарии
Андрэй Дынько, Наша Ніва

«Гэта не пратэст супраць аднаго дэкрэта, гэта пратэст супраць эканамічнай палітыкі»

Андрэй Дынько — пра тое, без чаго не адбылося б маршаў у Мінску і Гомелі, і што дадуць пратэсты.

Фота Леаніда Судаленкі, Гомель

Маршы пратэсту ў Мінску і Гомелі— гэта пратэсты не толькі супраць аднаго бесталковага дэкрэта. Гэта пратэст супраць эканамічнай палітыкі. Людзі хочуць работы і заробкаў.

Расійскія субсідыі цыравалі дзіркі, але, як толькі яны паменшалі, сітуацыя стала нясцерпнай, асабліва ў рэгіёнах.

Пратэсты аўтаматычна ператвараюцца і ў выступы супраць прэзідэнта як аўтара эканамічнай мадэлі.

Маршаў не адбылося б без арганізаваных структур апазіцыі, якія іх склікалі. І людзям пляваць на геапалітычны кантэкст.

А што пратэсты дадуць? Найлепш было б, каб маніфестацыі сталі штуршком і апраўданнем для смялейшых эканамічных пераўтварэнняў у краіне, якая больш не хоча жыць па-старому.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)