Общество
Кірыла Хілько, «Наша Ніва», фота Kraj.by

«Гэта быў толькі шчанюк, дарослыя ўцяклі ў лес»

Ветэрынар пра жывёлу-мутанта: «На жаль, «гіена-мутант» так і не раскрыла сваёй таямніцы».

Як стала вядома карэспандэнту «НН», труп жывёлы, якая нападала на кароў у Докшыцкім раёне ўжо спалілі.

— Гэтаму трупу ўжо тры дні. Таму яго ўтылізавалі, — паведаміў сумную навіну намеснік галоўнага ўрача Докшыцкай раённай ветэрынарнай станцыі Віктар Саковіч.

Самае цікавае, што біялагічны від, да якога належыць забітая пачвара, так і не высветлілі. Саковіч прызнаўся, што «не бачыць у здарэнні нічога дзіўнага».

Аднак шанц даведацца, ці належаў труп гіене, хвораму сабаку, незвычайнаму метысу ці містычнай чупакабры усё ж ёсць. Саковіч расказаў, што дастаўленая на ветстанцыю істота «была нечым кшталту шчанюка».

— А некалькі дарослых асобінаў жывыя і ўцяклі ў лес, — сказаў ветэрынар.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)