Скандалы

«Гэта быў баявы пісталет»: МУС патлумачыла, чаму падчас акцыі ў Маладзечне амапавец выхапіў зброю

Учора сеціва абляцелі кадры штурханіны ў Маладзечне, дзе гараджане паспрабавалі спыніць спробы неабгрунтаваных затрыманняў мінакоў АМАПам, піша Наша Ніва.

Гэты момант з розных ракурсаў зняты на відэа. І на адным з відэа відаць, што ў нейкі момант у руках аднаго з амапаўцаў аказваецца пісталет.

У сацсетках вяліся спрэчкі, ці ставіў міліцыянер пад пагрозу жыццё людзей? І што ж усё ж у руках: баявы пісталет, газавы, траўматычны?

«Наша Ніва» скіравала гэтае пытанне ў прэс-службу МУС. Мы таксама папрасілі патлумачыць, чаму супрацоўнік дастаў зброю.

«Гэта баявы пісталет, — адказала афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава. — Але зброю не выкарыстоўвалі і не збіраліся. Было так: падчас затрымання і валтузні кабура расшпілілася, пісталет выслізнуў з яе, амапавец яго падхапіў і адразу вярнуў назад».

Видеофакт. Как в Молодечно и Бресте люди отбивали у силовиков задержанных

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(45)