Общество
Сяргей Балай

Генпракурора просяць разабрацца у справе Гайдукова

Адкрыты зварот быў прыняты супольным рашэннем удзельнікаў круглага стала, прысвечанага лёсу моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, які абвінавачваецца ў шпіянажы.

– Дакумант яшчэ патрабуе невялікай дапрацоўкі, але ў асноўным ён састаўлены, збіраюцца подпісы пад зваротам, - адзначыла ў каментары «Салідарнасці» каардынатар ініцыятыўнай групы «За волю» Ганна Шапуцька. – Удзельнікі круглага стала, прысвечанага абмеркаванню сітуацыі вакол Андрэя Гайдукова былі салідарныя ў неабходнасці такога зварота да генпракурора.

Па словах Ганны Шапуцькі, зварот будзе адпраўлены ў Генпракуратуру ў самы біжэйшы час.

– Ужо больш за тры месяцы знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ грамадскі актывіст 23-х гадовы хлопец Андрэй Гайдукоў, супраць ягога распачатая крымінальная справа па артыкуле 356 Крымінальнага Кодэксу «здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці», – гаворыцца ў звароце. –Ужо больш за тры месяцы, як ні родныя, ні грамадства не ведаюць, што адбываецца з хлопцам, бо да Андрэя не дапускаюць адваката, што, на нашую думку, можа сведчыць аб моцным ціску на Андрэя…

Мы лічым такую сітуацыю недапушчальнай і просім Вас: правесці праверку законнасці дзеянняў супрацоўнікаў КДБ, праверыць законнасць утрымання хлопца за кратамі цягам такога тэрміну, садзейнічаць у прадстаўленні грамадскасці і родным інфармацыі пра вынікі следчых дзеянняў цягам гэтых трох месяцаў зняволення…

Нагадаем, што Андрэй Гайдукоў правёў у следчым ізаятары ўжо тры месяцы. Моладзевы актывіст з Наваполацку быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Адвакату і родным дагэтуль не паведамілі аб працягненні следства яшчэ на месяц, але відавочна што абвінавачаны ў шпіянажы актывіст застанецца за кратамі яшчэ на месяц.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)