Общество
Павел Міхайлаў

Генадзю Бураўкіну зроблена аперацыя на сэрцы

Паэт Генадзь Бураўкін перанёс аперацыю на сэрцы. 16 красавіка ў сталічным кардыяцэнтры яму было зроблена каранарнае шунціраванне.

Аперацыя прайшла здавальняльна. Яе правёў вядомы кардыяхірург прафесар Вячаслаў Янушка. Першапачаткова планавалася ўстанавіць пацыенту тры шунты, аднак у працэсе вырашана было абмежавацца двума.

Генадзь Бураўкін зараз ідзе на папраўку. З рэанімацыі ён ужо пераведзены ў аддзяленне кардыяхірургіі.

“Салідарнасць” жадае Генадзю Мікалаевічу найхутчэйшага выздараўлення.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)