Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Геапалітычныя арэлі. Ці атрымаецца зноў?

Беларускі рэжым, падаецца, зноў спрабуе распачаць гульню ў «геапалітычныя арэлі». З аднаго боку, невядома чым, але афіцыйны Мінск усё ж раздражніў Крэмль, ды так, што зазвычай стрыманы прэс-сакратар Пуціна вымушаны быў запатрабаваць тлумачэнняў. З іншага: дасылаецца пакуль што вельмі слабы, ледзь чутны, але сігнал на «нармалізацыю» Захаду.

Масква ў інтэрв’ю Пратасевіча знайшла тое, на што не звярнулі ўвагу беларускія каментатары. Прычым, знайшла адразу пасля таго, як на Пецярбургскім бізнес-форуме Пуцін неадназначна выказваўся пра Лукашэнку.

Кажучы пра прымусовую пасадку самалёта Ryanair, Пуцін заўважыў: «Нас гэта не тычыцца. Ісціна дзесьці пасярэдзіне. Усё роўна, як бы ні было, што нейкі рэжым нешта душыць, змены ў грамадстве будуць адбывацца ў сувязі з аб’ектыўнымі прычынамі».

Большасць аналітыкаў лічаць гэтыя словы «дыстанцыяваннем» Пуціна ад Лукашэнкі напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Але амаль адначасова са словамі Пуціна зняты з таго самага рэйса Раман Пратасевіч у нашумелым інтэрв’ю АНТ распавёў пра расійскага алігарха, «прамога канкурэнта Гуцырыева», які, нібыта, спансаваў беларускую апазіцыю. Расійскія СМІ выказалі здагадку, што гэта мог быць кіраўнік канцэрну «Уралхім» Дзмітрый Мазепін.

Мазепін публічна і радыкальна аспрэчыў словы Пратасевіча. «Я магу адказаць прама і сумленна, ні я і ні мае кампаніі ніколі не фінансавалі вышэйзгаданы тэлеграм-канал, — сказаў Мазепін журналістам. — Мне непрыемна гаварыць пра фінансаванне гэтага тэлеграм-канала, таму што гэта супярэчыць маім поглядам».

А пасля афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што альбо сам Пратасевіч, альбо афіцыйны Мінск павінны патлумачыць заяву аб фінансаванні «бізнесменам з РФ» беларускай апазіцыі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(15)