Экономика

Вікторыя Лаўнікевіч, Новы час

Газабетонная вайна: вялікія вочы беларускага страху

Мінбудархітэктуры, здаецца, выявіла чарговую гандлёвую вайну з Украінай там, дзе яе і ў паміне няма. Прынамсі, самі ўкраінцы пра яе нічога не ведаюць. І наогул, усё гэта выглядае як «рэха» знакамітай правальнай мадэрнізацыі беларускіх цэментных заводаў.

Тыдзень таму на рэдакцыйную пошту «Новага Часу», як, відаць, і іншых беларускіх СМІ прыйшоў ліст ад Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Беларусі з гатовым артыкулам на тэму «Газабетонная вайна: Украінскія кампаніі «прыбіраюць» беларускіх канкурэнтаў». Для тых, хто не зразумеў сутнасць драмы з загалоўка: ананімны аўтар артыкула на чатырох старонках распавядае, як украінскія кампаніі спрабуюць выціснуць беларускіх канкурэнтаў са свайго рынку.

У дадзеным выпадку — вытворцы газабетону паскардзіліся на беларускіх канкурэнтаў, што стала прычынай антыдэмпінгавага расследавання адносна імпарту беларускіх бетонных блокаў.

І гэтае расследаванне можа скончыцца ўвядзеннем чарговых пошлін, ад якіх пацерпяць чатыры беларускія вытворцы: дзяржаўныя «Гомельбудматэрыялы» і «Беларуская цэментная кампанія», а таксама прыватныя SLS Group (уваходзіць у групу «Трайпл» бізнесмена Юрыя Чыжа) і «Магілёўскі КСВ».

У лісце Мінбудархітэктуры факты старанна перамяшаныя з эмоцыямі. Мы паспрабавалі іх падзяліць.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(9)