Коктейль

Вікторыя Чаплева, Новы час

«Gavarun.by»: мультфільмы, дзе героі размаўляюць па-беларуску

А ведаеце, што ўжо некалькі гадоў над іх агучкай працуе студыя «Gavarun.by», якая не проста перакладае стужкі на беларускую мову, але і стварае ўласны кантэнт?

Галоўная старонка сайта Gavarun.by. Фота: Яна Трусіла

Стваральнікі і дыктары ў агучаных «Гаваруном» стужках — гэта сужэнцы Павел і Таша Бычковы. У запасе ў «Гаваруна» ўжо больш за 85 гадзін матэрыялу, сярод якога — поўнаметражныя фільмы і мультфільмы, серыялы і мультсерыялы. На выраб такога кантэнту сышло чатыры з паловай гады працы.

Як бывае досыць часта, нараджэнне «Гаваруна» было збегам абставін. Таша расказвае, што заўсёды хацела займацца ўласнай творчасцю, бо скончыла тэатральную ВНУ: «Калі Паша як гукарэжысёр пачынаў усё з нуля, то я ведала, што, прынамсі, агучыць фільм у мяне атрымаецца.

А галоўным штуршком для нас стала нараджэнне сына. Мы вырашылі гадаваць дзіця па-наску і самі перайшлі на беларускую, бо адразу падумалі: хто навучыць сына роднай мове, калі не мы»?

Да таго ж, Павел і Таша заўжды любілі глядзець якасныя фільмы і ім стала цікава: што можна паглядзець па-беларуску анлайн? Аказалася, на той момант гэта былі адзінкавыя фільмы: «Мы падумалі: чаму б не паспрабаваць зрабіць нешта самім?»

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)