Общество
«Наша Нiва», фота Сяргея Гудзіліна

Гарэў будынак Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Мінску (фота)

Пажар адбыўся ў будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта (спартовы комплекс «Алімп»), што на Плошчы Якуба Коласа ў Мінску (вул. Коласа, 2) з боку рэстарана «Лідо».

Да месца здарэння прыехала больш за дзясятак пажарных машынаў.

Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося ў вентыляцыйнай шахце. Былі, у прыватнасці, эвакуяваныя супрацоўнікі і наведнікі «Лідо».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)