Гарцуеў патлумачыў, чаму ненавідзіць, калі ў тэатр прыводзяць класы
Мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Гарцуеў у інтэрв'ю Нашай Ніве распавёў, як ён змагаецца з гэтай практыкай.
— У нас ёсць практыка ў школах вадзіць дзяцей класамі на спектаклі…
— Ненавіджу. Яшчэ з той пары, калі быў акцёрам тэатра Янкі Купалы, калі наганялі поўныя залы шалёных дзяцей. У іх уключаецца такая стадная гісторыя. Яны ніколі не глядзяць — кідаюцца капейкамі, каментуюць. Няправільна. Дзеці павінны хадзіць у тэатр з бацькамі.
— А вы неяк змагаецеся з тым, каб у РТБД не вадзілі класы?
— Я змагаюся, але гэта цяжка. Ёсць такое паняцце, як фінансавы план, яго трэба выконваць. Тут я проста апускаю рукі.
Я сам ніколі не займаўся дзіцячымі казкамі і не буду гэтым займацца. Гэта супраць мяне. Мяне раздражняе гэты род тэатральнай дзейнасці, ён непраўдзівы. Вельмі рэдка я за сваё жыццё бачыў сапраўдныя тэатральныя казкі, якія захоплівалі дзяцей. Астатняе — гэта, як кажуць, пакос. Прадалі класам, хуценька завялі.
Толькі не трэба казаць, што гэтак прывучаюць да тэатра. Бацькі павінны вадзіць — і я такія прыклады ведаю, і гэта сапраўды працуе. З такіх дзяцей вырастаюць духоўна развітыя людзі, калі бацькі ім дапамагаюць, калі навучаюць услухвацца, узірацца, а не кідацца чыпсамі і бутэлькамі на сцэну.
Я проста ўспамінаю сваю маладосць у Купалаўскім тэатры — вось там усё было. Настаўніца, якая бегае па шэрагах і дае па карку. Мне яе шкада было. Яна прывяла сто чалавек — і ўсе крычаць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное