Сяргей НЯТРЭБА
Gаradzkija шукаюць сэксапільных дзяўчын

Лідэр групы Gаradzkija Піт Паўлаў акурат перад сваім днём народзінаў (7 лістапада) абвесьціў пра свае намеры тэрмінова адшукаць некалькі прыгожых дзяўчын. Музыка вырашыў зладзіць кастынг для ўсіх ахвочых патрапіць у новы кліп групы.

Дзеля гэтага ён прыдумаў цэлы шэраг выпрабаваньняў, якія мусяць са свайго жаданьня прайсьці будучыя зоркі тэлеэкрану. “Усе прэтэндэнткі будуць мець магчымасьць прадэманстраваць сваё абаяньне, акторскае майстэрства і ў некаторай ступені рызыкоўнасьць”, — кажа музыка. Кліп будзе, як абяцана, з эратычным ухі-лам. Таму Піт разам зь іншымі сябрамі журы будзе ацэньваць здольнасьць прэтэндэнтак да лізаньня “чупа-чупса”, эратычных пацалункаў, танцаў на стале і нават распрананьня.

Піт абяцае: “Усё толькі добраахвотна! Ніякага прымусу! Магчыма, што да танцаў далучацца і некаторыя сябры журы”. Сярод кандыдатаў у журы — Аляксандар Саладуха, Ягор Хрусталёў і Элеанора Эзерская. Апошняя, па словах Піта, запрошана, “каб не засяроджваць усю ўвагу на сэксапільнасьці і разьняволенасьці ўдзель-ніц кастынгу”. Разбэшчана-элегантная акцыя адбудзецца 15 лістапада а 16-й гадзіне ў кавярні “Дом” на Чырвонаармейскай, 3. “Форма адзеньня, як кажуць, адпаведная”, — дадае Піт.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)