Коктейль

Ганна Шаркунова запісала песню на словы палітвязня Максіма Знака

У кліпе зняліся маленькія беларусы з Украіны, Польшчы, Літвы, Францыі, Нямеччыны, Канады, Грузіі і іншых краін.

— Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласцi мелодыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве, — напісала Ганна Шаркунова.

З таго часу прайшло шмат падзей, але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэтую мелодыю ўнутры, спявала яе і ведала, што абавязкова зраблю з яе песню.

Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў. Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі — у невядомасць. Цэлае пакаленне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць або ўжо страціла назаўжды.

Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага свету.  Мы будзем працягваць жыць для  нашых дзяцей! І абавязкова захаваем ў іх сэрцы часцінку Беларусі. Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.

Гэтая дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыццё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(25)