Ганна Цярэня

Беларускай акрабатцы Ганне Цярэні стаць алімпійскай чэмпіёнкай, на жаль, не свеціць. І справа тут не ў адсутнасці спартыўных дасягненнях — іх у Ганны якраз хапае, — а ў тым, што акрабатыка пакуль не ўключана ў разрад алімпійскіх відаў спорту. Затое ў Цярэні ёсць усе шанцы стаць лепшай сярод сваіх суайчынніц — часопіс ”Прессбол” назваў яе ў ліку прэтэндэнтак на званне “Каралевы спорту-2007”. І, згадзіцеся, небеспадстаўна.

Што ж да кар’еры, то і тут ў Ганны ўсё як мае быць. Яна — бронзавы прызёр мінулагодняга Кубка свету і Сусветных гульняў для неалімпійскіх відаў спорту, а пару тыдняў таму назад Цярэня заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету ў Кітаі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)