Гандляры «Максімуса» пагражаюць страйкам (фота)

Прадпрымальнікі менскага рынку «Максімус», што ў мікрараёне Малінаўка, сустрэліся 10 лістапада з прадстаўнікамі адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску. Прысутнічала таксама міліцыя.

Гандляры пагражаюць распачаць 29 лістапада страйк. Яны сабралі і перадалі ў Менгарвыканкам 500 подпісаў.

Адміністрацыя рынку пачала скасоўваць дамовы на арэнду. Яна плянуе капітальны рамонт першага паверху будынка.

Дамовы на арэнду перастаюць дзейнічаць 1 сьнежня, але ўжо цяпер адміністрацыя рынку кожную ноч вывозіць з рынку маразільнікі, у якіх гандляры захоўвалі свае прадукты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)