Общество

“Галоўнае Word in This Fucking World”

Пабачыў сьвет новы нумар мультымэдыя часопіса “34”- “МОВА”. Мова вопраткі, мова позіркаў, беларуская ці замежная мова, жэсты і інтуіцыя – усё гэта дапамагае разумець навакольны сьвет. Але калі ты “ня ў тэме” – ня ведаш замежную, не валодаеш тэрмінамі-фішкамі ці слэнгам, наладзіць камунікацыю не атрымаецца. Сёньня лідэр той, хто як мага больш разумее – моваў, позіркаў, жэстаў, стыляў.

Коратка пра змест часопіса:

-- “Галоўнае Word in This Fucking World” – усё пра самае вядомае і самае шматзначнае універсальнае ангельскае слова Fuck : хто, дзе, калі і навошта выкарыстоўвае слова Fuck і як гэта правільна рабіць па-беларуску.

-- Беларускамоўныя ў Беларусі. Нездаровая цікавасць да ўнутранага жыцця белмоўных беларусаў проста лётае ў паветры: у крамах – перапытваюць, міліцыянты рэагуюць нэрвова. Адказы на абсурдныя, але рэальныя пытаньні з вуснаў беларускамоўных беларусаў слухайце ў матэрыяле “Размаўляй са мной па-беларуску”. А пераможца нямецкага конкурсу на лепшы блог The Best of Blogs 2007 тлумачыць свой “Прынцып Адмовы” белмовы каранямі, палітыкай і дрэннай пісьменнасьцю.

Вядома, што ў нашым зменлівым сусьвеце трэба быць у тэме і ведаць ня толькі мовы, але разумець ці прынамсі ведаць пра існаванне слэнгаў розных краін, а таксама пра тое, хто такі “Сепаралінгвіст” і на якіх мовах яны размаўляюць.

-- Што такое «palari», «verlan», чаго нельга казаць у Амстэрдаме і што значыць «kak» на мове афрыканскіх плямёнаў Зулу і Суту – адказы на ўсе гэтыя пытаньні у новым нумары! У вас ёсць магчымасць пачуць сібірскі рок і пабачыць экспэрта па палесскім говары, а таксама сустрэцца з перакладчыкам фільмаў у кінатэатрах.

-- Як вывучыць замежную мову за пару месяцаў з дапамогай музыкі і доўгачаканы беларуска-ангельскі слоўнік слэнга, паводле матэрыялу сабранага з усёй Беларусі і праверанага на носьбітах ангельскай мовы.

+ сьвежанькія крэатыўныя прынты на цішоткі, каб вас пазнавалі па вопратцы!

P.S. “34” – беларускі андэграўндны непалітычны мультымэдыя-часопіс, які ствараецца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай адказнасьці. Далучыцца да праекту можа кожны: //community.livejournal.com/4asapopi3. Зваротная сувязь: 34popis@gmail.com

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)