Галь Гадот

Уладальніца тытулу “Міс Ізраіль-2004” Галь Гадот у свой час служыла ў арміі інструктарам па фітнесу. Зараз прыгажуня ў часопісе Махim рэкламуе сваю краіну — менавіта такім чынам ізраільскае Міністэрства замежных спраў збіраецца зацікавіць турыстаў. Размясціўшы фотаздымкі мадэлей, якія праслужылі ў ізраільскай арміі, чыноўнікі спадзяюцца змяніць у лепшы бок імідж краіны. Гледзячы на паўаголеную Галь Гадот, цяпер наўрад ці хто назаве Ізраіль ваяўнічай краінай.

Ды і сама прыгажуня прызнаецца, што па характары яна вельмі мяккі чалавек. Галь Гадот таксама любіць слухаць музыку — у прыватнасці, ей падабаецца Мадонна, — танцаваць і вандраваць. А яшчэ 22-гадовая мадэль сустракаецца з ізраільскім рэперам Майкам Бліцам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)