Гайд па «Месяцу фота»
«Месяц фатаграфіі ў Менску» – гэта 12 выстаў, 7 лекцый і прэзентацый ад вядомых у свеце фатографаў, мультымедыйныя паказы і прэмія «Прафота».
Мы адабралі для цябе 9 падзей фестывалю, прапусціць якія будзе асабліва крыўдна. Далучайся да дзвіжу.
1. Лекцыя Марціна Пара
Калі: 9 кастрычніка, 17:00
Дзе: канферэнц-зала Iнстытута імя Гётэ (вул. В.Харужай, 25/3)
Уваход вольны
Марцін Пар – легенда сусветнай фатаграфіі. Каб прывезці яго ў Менск, арганізатарам прыйшлося дамаўляцца з ім роўна за год да падзеі. Адзін з найбуйнейшых калекцыянераў фотакніг у свеце. За апошнія гады выпусціў тры энцыклапедыі, у якіх апісаная гісторыя фотакніг – ад самых першых і да нашага часу. На сваёй лекцыі Марцін Пар раскажа пра трансфармацыю сваёй практыкі і ключавыя тэмы, з якімі ён працуе.
Працяг глядзіце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное