Фраза, за якую будуць судзіць Дашкевіча

Актывіста Змітра Дашкевіча будуць судзіць за абразу дырэктара Бараўлянскага лясгаса Аляксандра Мірановіча.

Фота Раман Пратасевіч

Дашкевіч ужо атрымаў копію пратакола. Актывіста вінавацяць у абразе службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў.

Нагадаем, у пачатку ліпеня Мірановіч спрабаваў не даць Дашкевічу ўсталяваць крыжы ў Курапатах.

Сам Зміцер Дашкевіч кажа, што не ведае, чым мог абразіць службоўца.

— Ну дакладна, што я не аблаяў яго матам. Можа, пакрыўдзіўся на цытаванне Бібліі? Я ўзгадаў выраз «не кідайце перлы перад свіннямі», але ж свіннёй яго не называў, — распавёў «Нашай Ніве» Дашкевіч. — Ну і калі Мірановіч пачаў крычаць, што павырывае ўсе крыжы, я сказаў яму: «Сыдзі ў імя Ісуса Хрыста!». Ён тады пракрычаў мне ў адказ, што тое абраза.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)