Выборы-2020

Фотафакт. Марыя Калеснікава падала хадайніцтва ў КДБ

На змяненне меры стрымання Віктару Бабарыку.

Фоты Надзеi Бужан

У ім Марыя Калеснікава просіць змяніць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. З такімі ж хадайніцтвамі да будынка КДБ сёння а 16-й прыехала з дзясятак чалавек. Пад сценамі дзяжурылі сілавікі ў штацкім і бусікі, паведамляе Наша Нiва.

— Са мной усе былі ветлівымі, нават пасміхаліся, — сказала Калеснікава пасля таго, як выйшла з-за металічных дзвярэй КДБ.

Пра тое, што літаральна за 20 хвілін да гэтага затрымалі журналістаў, якія прыехалі асвятляць падзеі, яна яшчэ не ведала.