Рыштунак для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

Для Беларускай роты ў Кіеве, якая штодзень папаўняецца добраахвотнікамі-беларусамі, якія прыязджаюць дапамагчы ўкраінскаму войску.

– Беларусы Чэхіі збіраюць рыштунак для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне, – пiша журналiст Дзмiтры Гурневiч. – За некалькі дзён туды ўдалося перадаць некалькі дзясяткаў камплектаў на 10 тысяч даляраў. А ў планах — сотні.

Photo/Efrem Lukatsky, AP

Нагадаем, беларускія добраахвотнікі праходзяць вайсковую падрыхтоўку на базе Беларускай роты ў Кіеве. Як паведаміла 8 сакавіка AP, «cотні беларускіх эмігрантаў і грамадзян прыбылі ва Украіну, каб дапамагчы ўкраінскаму войску змагацца з расейскімі акупантамі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(26)