Фотафакт. «Ноч расстраляных паэтаў» у Вільні, Варшаве і Батумі

Як беларусы адзначылі трагічную дату па-за межамі Беларусі.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва, навукі, буйных кіраўнікоў, тэхнічнай інтэлігенцыі тагачаснай Беларускай ССР.

Сёлета беларусы, якія апынуліся па-за межамі Беларусі, як і год таму, адзначылі трагічную дату. Прапануем невялікі агляд жалобных мерапрыемстваў.

Вільня

У сталіцы Літвы прайшло некалькі акцый. Адна з іх адбывалася ў скверы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду. Спяваў музыка Аляксандр Памідораў, чыталі вершы Андрэй Бастунец, Франак Вячорка, кіраўнік Freedom House у Літве Віціс Юрконіс ды іншыя.

Варшава

Батумі

У грузінскім Батумі на акцыю сабралася каля паўсотні чалавек. Мерапрыемства вяла пісьменніца Наталка Харытанюк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)