Фотафакт. Cукенка з партрэтамі беларускіх палітвязняў
Беларуская мастачка і перформерка Яна Шостак перамагла ў польскім конкурсе «Paszporty Polityki», які ладзіць выданне «Polityka».
Сукенка, створаная Янай Шостак, фота natemat.pl
Гэта самы прэстыжны незалежны конкурс у галіне мастацтва ў Польшчы.
Шостак прадставіла сукенку з партрэтамі беларускіх палітвязняў. Журы адзначыла яе «за выдатнае аб'яднанне мастацтва і сацыяльнага актывізму», паведамляе Е*рарадыё.
У сваім выступе на ўручэнні прэміі Яна Шостак зачытала сімвалічны ліст сваякам палітвязняў. Скончыла свой выступ мастачка хвілінай крыку для Беларусі. Гэтую акцыю падтрымала ўся зала.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное