Общество

Фота дня. Як у Ружанах аднаўляюць дах на флігелі палаца Сапегаў

Планы на найбліжэйшыя гады — цалкам накрыць флігель дахам, скончыць рэстаўрацыю фасадаў і распрацаваць дакументацыю па ўнутраным добраўпарадкаванні.

Фота тэлеграм-канала @tropinki

— У перспектыве там будзе кафэ на 60 месцаў і 24 гасцінічныя нумары. Яшчэ палову корпуса будзе займаць шматфункцыянальная зала са сцэнай і пасадачнымі месцамі для тэатральных пастановак, канферэнцый, — расказала «Нашай Ніве» дырэктарка Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў Хрысціна Глушко.

Калі з дахам спадзяюцца скончыць у наступным годзе, то астатнія работы зоймуць не менш за пяць гадоў.

— Усё залежыць ад фінансавання — пакуль гэты працэс добра рухаецца. На гэты момант у нас ёсць фінансаванне ад мясцовых органаў улады і Міністэрства культуры, — дзеліцца Хрысціна Глушко. — Канечне, на тэатральную залу, якая будзе аднаўляцца больш гістарычна дакладна, будзе затрачвацца больш часу і фінансаў. Таму мы прынялі рашэнне ў першую чаргу стварыць кафэ з гасцініцай і для зручнасці запусціць хоць гэту частку будынка, а пасля далей працягваць рэстаўрацыю.

Американский журналист назвал Ружанский дворец «одними из величайших руин Европы»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(21)