Фонд «Вільна Білорусь» звярнуўся да Зяленскага, каб беларускага добраахвотніка Паўла Суслава ўзнагародзілі званнем «Героя Украіны»

Зварот быў пададзены напярэдадні гадавіны гібелі ваяра.

Таксама яго адрасавалі начальніку Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны генерал-лейтэнанту Кірылу Буданаву.

— У звароце мы просім узнагародзіць званнем «Героя Украіны» з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» (пасмяротна) Паўла Суслава (пазыўны «Волат»), сапраўднага героя, які аддаў ва Украіне сваё жыццё за нашу з вамі свабоду, — паведаміў «Салідарнасці» кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(20)