Гэта вельмі кепская тэндэнцыя, бо на выхадзе праз пару гадоў мы як грамадства атрымаем малапрафесійны, арыентаваны на рускі свет, нацыянальны спорт. Наўрадці гэта ў нашых інтарэсах.
Фонд спартыўнай салідарнасці разважае, ці варта лабіраваць зняцце санкцый з дзіцяча-юнацкага спорту. Якой была рэакцыя?
Выканаўчы дырэктар «Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці» Аляксандр Апейкін паведаміў, што ў арганізацыі сур’ёзна абмяркоўваецца пытанне аб неабходнасці зняцця міжнародных абмежаванняў з дзіцяча-юнацкага спорту Беларусі. Ён заклікаў да абмеркавання сітуацыі. Якой была рэакцыя?
Апейкін напісаў:
– Справа ў тым, што пасля ўварвання расейскіх войск ва Украіну з тэрыторыі Беларусі пад санкцыі МАК і міжнародных федэрацый патрапілі не толькі дарослыя зборныя і каманды нашай краіны, але і дзіцяча-юнацкія. Амаль увесь дзіцячы спорт быў таксама адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.
Калі з дарослымі зборнымі і клубамі ўсё больш менш зразумела, то з дзіцячым і юнацкім спортам сітуацыя выглядае больш супярэчліва. Апроч падзення ўзроўню падрыхтоўкі і спартыўнага майстэрства маладых беларускіх спартоўцаў мы яшчэ маем сур'ёзны вектар на русіфікацыю, так як дзеці ездзяць зараз на спаборніцтвы не ў Польшчу, Літву, Германію ці Данію, а ў Растоў, Маскву, Варонеж і Екацярынбург.
Мы з калегамі ўсё ж такі зацікаўлены ў тым, каб беларуская спартыўная сфера, якая ў Беларусі ахоплівае агулам больш за 1 млн чалавек, была інтэгравана ў еўрапейскую прастору, а не расейскую ці азіяцкую.
Гэтае пытанне мае як цывілізацыйнае, так і практычнае вымярэнне, бо ўзровень спаборніцтваў у заходніх краінах значна больш высокі, што надае штуршок для развіцця. Каб запусціць такі трэнд, трэба правесці велічэзную працу, бо мэта ўжо не лакальная, а геапалітычная.
Перад тым як планаваць пэўныя захады (звароты да МАК і міжнародных федэрацый) мы хацелі б сабраць вашыя меркаванні і прапановы на гэты конт. Натуральна, што размова ідзе пра выступы і ўдзелы ў міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам без дзяржаўных сімвалаў. Захады па скасаванні міжнародных абмежаванняў датычыцца дзяцей і падлеткаў да 18 гадоў, а ў некаторых відах спорту да 16 гадоў у залежнасці ад спецыфікі.
У каментарах прагучала прапанова запатрабаваць ад рэжыма Лукашэнкі ў абмен на магчымае рашэнне пра допуск беларускіх дзяцей да міжнародных спаборніцтваў вызваліць частку палітвязняў – напрыклад, непаўнагадовых.
Палітолаг Арцём Шрайбман напісаў:
– Было бы хорошо в обмен на это, чтобы в Минске решили отпустить матерей-политзэков к детям, например. Не вижу причин не поднять эту тему по теневым каналам коммуникации, которые у МОК есть сами-знаете-с-кем.
Экспэртка ў сфэры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Дзейкала адзначыла:
– Я бы вообще тему спорта намного активней использовала в вопросе политзаключенных, чем тему в общем санкций или экономических санкций.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное