Фінькевіча аштрафавалі на 17,5 тысячы рублёў

Моладзевы актывіст Артур Фінькевіч прызнаў, што ўдзельнічаў у несанкцыянаваным пікеце.

Фінькевіч папрасіў ужыць да яго артыкул, які зьмякчае пакараньне, калі падсудны прызнае сваю віну.

16 сакавіка каля Вярхоўнага суду моладзевыя актывісты ладзілі пікет у падтрымку зьняволеных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі.