Фільм пра Бітву пад Оршай
Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца 8 верасня, у гадавіну Бітвы пад Оршаю, калі ваяры ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага перамаглі полчышчы Маскоўскага княства, якіх было амаль утрая больш.
Сеча ўвайшла ў еўрапейскія падручнікі гісторыі як узор паспяховай тактыкі ў змаганні з нязмерна большымі сіламі супраціўніка. Гэта – адна з самых слаўных старонак нашае гераічнае мінуўшчыны.
Дзякуючы гэтай перамозе падоўжыўся «залаты век» ВКЛ і нашае нацыянальнае культуры.
Адна з праграмаў белсатаўскага цыклу «Гісторыя пад знакам Пагоні» прысвячаецца бітве пад Оршаю ды Канстанціну Астрожскаму, пад кіраўніцтвам якога вялікалітоўскае войска перамагло маскоўцаў.
Пра ўсе гэта — у перадачы тэлеканалу БЕЛСАТ «Гісторыя пад знакам Пагоні».
Читайте еще
Избранное