Политика

Фігуранту «справы 14-ці» суд дадаў яшчэ 2 дні

Суд прысудзіў Максіма Дашука да аднаго году і трох месяцаў пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Гэта на 2 дні болей, чым пакаранне, умовы якога той парушыў.

Як паведамляе «Радыё Свабода», пракурор прасіў пакараць моладзевага актывіста абмежаваннем волі на год. Актывіста абвінавачваюць у парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання (артыкул 415 Крымінальнага кодэксу), якое прадугледжвае зняволенне тэрмінам ад шасці месяцаў да трох гадоў. Тым не менш да хлопца па прычыне яго непаўналецця і з-за смерці бацькі быў прыменены артыкул 70, які змякчае пакаранне.

Суд прайшоў рэкордна хуткімі тэмпамі. Ужо праз дзве гадзіны прысуд быў вынесены. У выніку Максім Дашук атрымаў пятнаццаць месяцаў “хіміі".

Нагадаем, Максім Дашук у 2008 годзе быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Максіма Дашука вязнем сумлення.

На мінулым тыдні быў амніставаны першы ўдзельнік гэтай справы — Міхаіл Пашкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)