Политика

ЭЗ узгадніў новыя крытэры для пятага пакету санкцый супраць беларускага рэжыму

У канцы мінулага тыдня дыпляматы ЭЗ дамовіліся пашырыць крытэры санкцый супраць беларускага рэжыму перад пятым пакетам санкцый, які чакаецца прыблізна ў сярэдзіне лістапада, піша Радыё Свабода.

Неўзабаве пачнецца дадаваньне імёнаў і прадпрыемстваў у санкцыйны сьпіс.

Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк, адзначаючы, што, паводле новых узгодненых крытэраў, сьпіс будзе ўключаць:

«Фізычных або юрыдычных асобаў, арганізацыі або органы, адказныя за арганізацыю або дапамогу дзейнасьці рэжыму Лукашэнкі, якая спрыяе: а) незаконнаму перасячэньню вонкавых межаў дзяржавы-сябра; б) кантрабандзе незаконных або небясьпечных тавараў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».

Таксама было прынята рашэньне ўнесьці ў санкцыйны сьпіс «астатнія тры буйныя дзяржаўныя банкі». У цяперашнім сьпісе пад санкцыямі знаходзяцца «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «Белаграпрамбанк».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(24)