Ева Грын

У стужцы “Казіно Раяль” чарговай “дзяўчынай Бонда” стала Ева Грын. Сваё нехарактэрнае для францужанкі прозвішча актрыса атрымала ад бацькі-шведа, а імя — ў гонар першай жанчыны, бо нарадзілася на 4 хвіліны раней за сваю сястру-двайняшку. Гледачы ўпершыню ўбачылі Еву ў фільме “Летуценнікі” Бернарда Берталуччы і ацанілі яе не толькі за прыгажосць цела (фільм настолькі насычаны эратычнымі сцэнамі, што некаторыя эпізоды прыйшлося нават выразаць па этычных меркаваннях).

Цёмнавалосая францужанка, насамрэч, натуральная бландзінка, праўда, старанна гэта хавае. Толькі нікому і так не прыйдзе ў галаву абвінаваціць Еву Грын у легкадумнасці — вось ужо сем гадоў яна сустракаецца з адным і тым жа мужчынам — акцёрам Йенам Клазэнам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)