Эўрапасла Марка Мігальскага не ўпусьцілі ў Беларусь

«Спраўдзіліся здагадкі, што магчыма мяне ня пусьцяць у Беларусь. Мяне зьнялі зь цягніка і правялі да памежнага кантролю. Там аддалі білет і, пасьля доўгага чаканьня, паведамілі, што ня пусьцяць ў Беларусь», – заявіў Мігальскі.

Сытуацыя адбылася на памежным пераходзе Тэрэспаль-Берасьце. Марэк Мігальскі таксама паведаміў, што яму ніхто не адказаў на пытаньне адносна прычыны такога рашэньня, і хто за ім стаіць.

– Мне проста сказалі, што прынята такое рашэньне, – заявіў эўрапасол. І дадаў, што ў панядзелак быў дамоўлены на сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх грамадзкіх і палітычных арганізацый, а таксама з прадстаўнікамі Саюза палякаў Беларусі.

Польскі палітык ехаў у Беларусь па запрашэньні праваабарончага цэнтра «Вясна».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)