Эмілія Кларк ці Ірына Шэйк? (галасаванне)

Брытанская актрыса супраць мадэлі руска-татарскага паходжання — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Брытанская актрыса Эмілія Кларк так бы сёння і іграла ў "Гамлеце", "Рэвізоры" і "Пігмаліоне", калі б ні паспрабавала сябе на ролю ў серыяле "Гульня прастолаў", за якую ў выніку атрымала прэмію EWwy Award як лепшая актрыса другога плану. Цяпер пра тэатральныя падмосткі забыта надоўга, затое прыгажуню выдатна памятаюць і рэгулярна запрашаюць рэдактары тэлешоў і модных часопісаў.

Супрацьстаіць ёй мадэль Ірына Шэйк, для якой фотасэсіі – звычайная справа. Прыгажуня з-пад Чэлябінска праславілася ў сябе на радзіме пасля перамогі ў конкурсе "Supermodel 2004". А пасля з’яўлення ў Sports Illustrated пра яе даведаўся і ўвесь свет. Не ўстаяў перад чарамі Ірыны з татарскімі каранямі і знакаміты футбаліст Крышціяну Раналду, з якім яна пазнаёмілася на фотасесіі для рэкламы "Армані". Дарэчы, поўнае прозвішча дзяўчыны — Шэйхлісламава, аднак для больш зручнага для еўрапейцаў вымаўлення мадэль вымушана была скараціць яго да Шэйк.

Эмілія Кларк

Ірына Шэйк

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 629 наведвальнікаў. Перамагла Ірына Шэйк — 50.9%:49,1%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Дзіяна Кругер — Кэндыс Свэйнпоўл

Ганна Седакова — Ева Мэндэс

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)