Скандалы
Ігар Карней, Радыё Свабода

Экспэрты расказалі пра непрафэсіяналізм маладога міліцыянта Салаўёва

У Менску распачаўся гучны працэс у справе навагодняй страляніны ў жылым доме на вуліцы Любімава.

Фота Вольга Шукайла, TUT.BY

У Менску распачаўся гучны працэс у справе навагодняй страляніны ў жылым доме на вуліцы Любімава.

Андрэй Гаўраш абвінавачваецца ў тым, што ў стане алькагольнага ап’яненьня напаў на сяржанта міліцыі Руслана Салаўёва. Нарад выклікалі суседзі, якія паскардзіліся на шум. Нягледзячы на тое, што ў выніку Гаўраш быў паранены з табэльнай зброі, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

На перакананьне некаторых адмыслоўцаў, у гэтым выпадку варта весьці гаворку не пра самаабарону, а пра перавышэньне ўлады супрацоўнікам міліцыі з абцяжлівымі абставінамі.

Обвиняемый, в которого стрелял милиционер: «Я вытолкнул его из тамбура — и раздался хлопок»

Як зазначае колішні сьледчы пракуратуры Фрунзэнскага раёну Менску, а цяпер праваабаронца Алег Воўчак, кіраўніцтва менскай міліцыі заняло бок Руслана Салаўёва. Аднак вэрсія здарэньня спарадзіла ў яго масу пытаньняў:

— Як вынікае з паказаньняў Салаўёва, у гэтай сытуацыі ён страляў ва ўпор у жыцьцёва важныя органы чалавека. Пры гэтым, паводле яго ўласнага прызнаньня, не рабіў папераджальнага стрэлу.

У пацярпелага ў руках не было прадметаў, якія пагражалі б жыцьцю супрацоўніка міліцыі. Пацярпелы цьмяна казаў пра самаабарону. Але пры стрэле ў сьпіну немагчыма гаварыць пра самаабарону. І гэта сьведчыць за тое, што агнястрэльная зброя ўжытая неправамерна да бяззбройнага чалавека. Абвінавачваньне будуецца выключна на паказаньнях міліцыянта.

Тут не самаабарона, а перавышэньне ўлады супрацоўнікам міліцыі з абцяжлівымі абставінамі, бо ёсьць прыкмета замаху на забойства.

Суд по стрельбе в новогоднюю ночь. Старший дежурный инспектор: «Я не мог дать резиновую палку Соловьеву»

Апыніся ў калідоры падчас страляніны выпадковыя людзі, наступствы маглі быць куды больш трагічнымі.

Непрафэсійнасьць паводзінаў маладога міліцыянта, якая толькі з шчасьлівай выпадковасьці не прывяла да сьмяротнага фіналу, адзначае падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў. Паводле яго, чалавек у пагонах павінен займацца прафіляктыкай, а не правакацыяй злачыннасьці:

— Адназначна магу сказаць, што ў гэтай сытуацыі міліцыянт паводзіў сябе непрафэсійна. Паколькі можна было чакаць, што людзі нецьвярозыя, адпаведна, трэба ісьці з напарнікам. Дапусьціў, што чалавек да яго наблізіўся, нібыта даў сябе ўдарыць. То бок неабходна пралічваць магчымыя канфлікты і ні ў якім разе не дапускаць іх разьвіцьцё.

Міліцыянт Руслан Салаўёў. Фота Вольга Шукайла, TUT.BY

Ня ведаю, у які момант ён стрэліў, былі на тое падставы ці не. Але я далёкі ад думкі, што міліцыянт прыйшоў, выцягнуў пісталет і пачаў ува ўсіх паліць, ня веру гэтаму. Дакладна гэтак жа я абсалютна перакананы: каб на яго месцы быў прафэсійны супрацоўнік, ён бы не дапусьціў падобнай сытуацыі ў прынцыпе. Бо міліцыянт мусіць разумець: калі ён ідзе на выклік, там можа быць які заўгодна чалавек. Або двое ці трое, а задумай гэтых людзей — завалодаць ягонай зброяй. Усё мусіць мець на ўвазе.

Таму перш чым ісьці, трэба выразна ўяўляць, што сытуацыя рызыкуе пайсьці ў любым кірунку. Значыць, усё прадугледзець і адпаведным чынам сябе паводзіць.

Калі ў гэтым выпадку дапусьціў такі канфлікт, што давялося страляць у сытуацыі, ня вартай выедзенага яйка, лічу, што віна міліцыянта ў гэтым адназначная. І асабістая, і яго кіраўнікоў, і дзяжурнага, які адправіў аднаго, і наагул выкладчыкаў, якія вучылі. Трэба глядзець у комплексе.

Падчас канфлікту зь міліцыянтам Андрэй Гаўраш атрымаў два агнястрэльныя раненьні. Вінаватым сябе не прызнаў. Руслан Салаўёў настойвае, што вымушаны быў абараняцца ад «агрэсіўна настроенага грамадзяніна». Таксама ён патрабуе матэрыяльнай кампэнсацыі ў суме 87 рублёў за сапсаваную міліцэйскую форму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)