Эксклюзіўны канцэрт «Крамбамбулі» на Дзень Святога Патрыка
17 сакавіка ў сталічным пабе «Госці» «Крамбамбуля» парадуе добрых людзей новымі песнямі і любімымі хітамі – у гонар старажытнага ірландскага свята.

“Мы зайграем свой новы альбом, над якім працавалі цэлы год. Са сцэны большасць гэтых песень яшчэ не гучала, таму для нас гэта таксама прэм’ера, – прызнаецца лідар праекту Лявон Вольскі. – Гэта зусім новая “Крамбамбуля”, якую мы самі для сябе нечакана адкрылі. Усіх сакрэтаў раскрываць не буду – скажу толькі, што было шмат эксперыментаў з формай, але наша “крамбамбульная” сутнасць засталася нязменнай. Да таго ж, 17 сакавіка дух Святога Патрыка будзе з намі, таму станоўчыя эмоцыі і добрая энергетыка гарантаваныя!”
Квіткі на канцэрт, коштам ад 20 000 да 85 000 беларускіх рублёў, можна набыць у адміністратара паба "Госці" альбо замовіць па тэлефоне + 375(29)700-33-00. Адрас: пр-т Незалежнасці, 25.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное