Скандалы
Любоў ЛУНЁВА, «Народная воля»

Экс-кіраўнікі сочынскага санаторыя знайшліся ў турме КДБ

Былога дырэктара сочынскага санаторыя «Беларусь» Георгія Саракашыша і яго намесніка Аляксандра Кізіма трымаюць у следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

У амбасадзе Расіі ў Беларусі “Народнай Волі” паведамілі, што дыпмісія атрымала паведамленне ад беларускага боку аб тым, што грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія прапісаны ў Сочы, утрымліваюцца пад вартай у следчым ізаляры КДБ Беларусі. Вядома, што сакратары консулаў ужо наведалі гэтую ўстанову.

Дарадца амбасадара Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў патлумачыў: “Мы, са свайго боку, накіравалі ноту ў МЗС Беларусі і папрасілі забяспечыць сустрэчу з арыштаванымі. Была размова нашых супрацоўнікаў з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры на гэты конт. Будзем спадзявацца, што сустрэча адбудзецца бліжэйшым часам”.

Таксама на гэтую тэму:

Руководство санатория «Беларусь» арестовано?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)