Эй-эй, куды ты так гоніш коней, «Саюзная дзяржава»

Журналіст Дмітрый Гурневіч – пра тэрміны будаўніцтва ў РФ тэрмінала для беларускіх грузаў.

– Эй-эй, куды ты так гоніш коней, «Саюзная дзяржава», – піша Гурневіч. – Верасень 2020: Лукашэнка прапанаваў губернатару Ленінградскай вобласці пабудаваць у порце Усць-Лугі тэрмінал для беларускіх грузаў.

Красавік 2021: Кіраўнік Росморречфлота: «Я думаю, да лета мы вызначымся, і будзе зразумела месца размяшчэння тэрмінала».

Чэрвень 2022: Губернатар Ленінградскай вобласці паведаміў, што беларускія спецыялісты ўжо агледзілі зямельныя ўчасткі, дзе ў будучыні можа быць пабудаваны тэрмінал для беларускіх грузаў.

Страшна ўявіць, што будзе ў наступным годзе. Калі такія тэмпы захаваюцца, то ўсяго праз нейкі год беларуская дэлегацыя нарэшце пакіне Ленінградскую вобласць і прывязе ў Менск прапановы па размяшчэнні тэрмінала. Но это не точно.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(31)