Политика
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Дзяжурны ізалятара: «Максім Вінярскі пачаў піць ваду»

Пра тое, што актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі перайшоў з сухой галадоўкі на звычайную, паведаміў дзяжурны ізалятара на Акрэсьціна.

«Ужо п’е гарбату. Сам папрасіў. Але галадоўку працягвае. Скаргаў на здароўе ад яго няма. Калі будуць скаргі, адразу яму будзе аказаная мэдычная дапамога», — паведаміў дзяжурны карэспандэнту Свабоды.

Актывіст Максім Вінярскі быў асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і хуліганства. Тэрмін пакараньня заканчваецца 4 траўня. Адразу пасьля суду Максім Вінярскі абвясьціў сухую галадоўку на знак пратэсту супроць прысуду, які ён лічыць незаконным. Апошні раз Максіма Вінярскага наведвала адвакатка ў панядзелак, 28 красавіка. Паводле яе, стан здароўя актывіста быў здавальняючы, але заўважна пагаршаўся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)