Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Дзяржава для народа і заморскі вірус

Заўважыць няўзброены вокам каронавірус, які паставіў з ног на галаву сучасную цывілізацыю, маюць талент адзінкі.

У Беларусі на гэта не здольны нават той, хто ў стане разгледзець факты карупцыі і галавацяпства з акна Палаца Незалежнасці. Але перад каронавірусам нават ён спасаваў.

У штатных ідэолагаў не паўстала цяжкасцяў патлумачыць грамадству праблемы, з якімі сутыкнулася Еўропа: еўрапейская дэмакратыя аказалася гнілаватай; інтэграцыйны праект не вытрымаў першага выспятка і разваліўся, нібы картачны домік. Шмат яшчэ такой жа арыгінальнай інфармацыі паведамілі нам дзяржаўныя СМІ. Чытай — не хачу.

Але жыццё, нібы прапаршчык на пляцы, дзейнічае па прынцыпе «не можаш — навучым, не хочаш — прымусім». Колькі беларусаў былі здольныя адрозніць лінейны рост ад экспанентнага? Апошні, калі хто яшчэ не паспеў разабрацца, адрозніваецца тым, што велічыня расце тым хутчэй, чым большае значэнне яна прымае.

Такі рост, у прыватнасці, характэрны для павелічэння колькасці хворых падчас эпідэмій. Г. зн. чым больш людзей заражаюцца каронавірусам, тым хутчэй ён ахоплівае астатняе насельніцтва краіны. І з першых дзён красавіка беларусы маюць магчымасць адсочваць, як гэта адбываецца на практыцы.

Цалкам артыкул чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(15)