Общество

Дзямчук, які забраўся на дуб у Охава, на волі пасля 30 сутак арышту

Абаронца старажытных дрэў на Піншчыне цяпер ужо былы дырэктар сельскага Дома культуры.

Як паведамляе Радыё Рацыя, Аляксандр Дзямчук выйшаў на волю пасля 30-суткавага арышту. Раней не выключалася, што ў дадатак ён можа трапіць пад крымінальны пераслед нібы за абразу міліцыянтаў, але абышлося без гэтага.

– Тым не менш ён, як і ягоныя бацькі зазналі моцны ціск, бо баяцца кантактаваць з грамадскасцю, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)