Выборы-2020

«Дзякуй усім!» З'явілася беларускамоўная версія сайта Бабарыкi

«У нас даўно пыталіся, калі ж мы пачнём размаўляць з беларусамі ў тым ліку па-беларуску. Мы абсалютна згодны, гэта важна — улічваць інтарэсы кожнага», — звяртаецца каманда альтэрнатыўнага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта.

I працягвае: «Таму мы рады паведаміць: у сайта babariko.by з’явілася беларускамоўная версія! Чытайце ўсё пра нас на мове, якая вам блізкая. Кнопка выбару знаходзіцца ўверсе справа. Дзякуй усім! Мы разам, на якой бы мове ні размаўлялі!»