Общество
Глеб Лабадзенка, www.labadzenka.by

Дзядуля пайшоў у дэкрэт, каб маці хлопчыка магла працаваць (фота)

Гэты хлопчык гадуецца ў Пінску. У яго незвычайны дзядуля — ён аформіў дэкрэт, каб мама хлопчыка ішла працаваць. Навучыўся варыць кашу і мяняць памперсы. Гуляе зь ім, навучыў чытаць, расказвае казкі.

А калі хлопчык адыходзіць убок, я пытаюся ў дзядулі, што ён пра гэта думае ў цэлым. І дзядуля кажа, што ня ўсё ў дзяржаве добра, раз так адбываецца, бо дзіця мусіць гадаваць мама. а на падачку ад дзяржавы ў 140 тысяч ня надта нагадуешся.

Я слухаю дзядулю і думаю, што ў нашай катастрафічнай дэмаграфіі, безумоўна, вінаватая дзяржава, бо ў такіх умовах нараджаць дзяцей — подзьвіг. І гэтая праклятая дзяржава будуе свае чортавы лядовыя палацы і аграгарадкі, кладзе штогод сваю ўбогую шэрую плітку, корміць вывадак жывёлаў-мянтоў. Даючы пры гэтым маме гэтага хлопчыка 140 тысяч, якіх не хапае нават на харчаваньне, а на памперсы — тым болей…

Дзядуля кажа гэта мне, але зусім не шкадуе, што звольніўся і пайшоў у дэкрэт. бо вельмі любіць унука.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)