Комментарии
Мікалай Дзядок, Новы час

Дзядок пра дзедаўшчыну: «Без гвалту войска няма»

Сярод прычын жахлівага здарэння ў Печах называюць розныя: невыкананне статуту, разбэшчанасць камандзіраў, савецкія армейскія традыцыі, невялікія заробкі вайскоўцаў... Але, без гвалту войска няма, яно на ім пабудаванае і з яго складаецца…

У ідэале, канешне, гвалт гэты мусіць быць скіраваны на абарончыя мэты, супраць ворагаў дзяржавы, для таго, каб адстаяць суверэнітэт краіны. Але ж ва ўстанове, якая прасякнутая гвалтоўнымі сімваламі і ідэямі зверху да нізу, гэты джын непазбежна будзе вырывацца з бутэлькі і праяўляцца не толькі там, дзе, згодна з жаданнямі генералаў, ён мусіць быць.

Таму нічога дзіўнага, што ў інстытуцыі, дзе падаўленне чалавека чалавекам (ва ўсіх формах) узведзенае ў прынцып і норму, яно абарочваецца не супраць нейкага гіпатэтычнага знешняга ворага, а супраць любога бліжняга, які не можа пастаяць за сябе.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)