Джорджыя Палмас

Італьянская тэлезорка і мадэль Джорджыя Палмас меркавала стаць псіхолагам, пакуль не перамагла ў конкурсе прыгажосці. Літаральна праз год Джорджыя ўжо дэбютавала на тэлебачанні ў якасці вядучай. Сёння італьянскае ТБ нават немагчыма ўявіць без сексапільнай Палмас.

Тая ж не забывае падаграваць інтарэс сваіх гледачоў эратычнымі здымкамі ў папулярных часопісах.

Да жалю прыхільнікаў прыгажуні, сэрца Джорджыі Палмас не свабоднае – яна сустракаецца з італьянскім футбалістам Дэвідам Бамбардзіні і, здаецца, усё ідзе да вяселля. Затое яе дваюрадная сястра мадэль Франчэска Ладо абсалютна вольная.