Джэсіка Сімпсан

Нягледзячы на пастаяннае першынства ў рэйтынгах паводле сексуальнасці, поп-спявачка і актрыса Джэсіка Сімпсан не перастае дэманстраваць сваю прыхільнасць строгім маральным прынцыпам. Вось і зараз спявачка адмовілася ад заманлівай прапановы агаліцца дзеля ролі порназоркі ў фільме, якому многія крытыкі прадказвалі Оскара. Джэсіка, чые грудзі ў 2005 годзе былі прызнаныя лепшымі ў Галівудзе, патлумачыла, што лічыць гэтую прапанову непрыстойнай і абразлівай.

Як бы там ні было, але можна не сумнявацца, што без працы прыгажуня не застанецца. У хукім часе яе чакаюць тры новыя і ролі, а ў верасні павінен выйсці чарговы сольны альбом.