Джэма Аткінсан

Вялікая аматарка футболу, а дакладней футбалістаў, гламурная брытанская мадэль Джэма Аткінсан пасля разрыву з зоркай “Манчэстэр Юнайтэд” Крышціану Раналду знайшла-такі сабе іншы занятак. Джэма вырашыла заняцца сольнай кар’ерай. У дадатак мадэль заявіла, што хутка сыграе галоўную ролю ў кіно. Праўда, нядобразычліўцы ўжо паспелі заявіць, што лепш за ўсё ў Джэмы атрымліваецца менавіта круціць раманы з футбалістамі.

“Людзі лічаць, што я паляўнічая на футбалістаў, але я не такая, — абвяргае гэтыя нападкі мадэль, у арсенале якой ужо па меншай меры чатыры ігракі. — Мяне ў першую чаргу цікавіць асоба... Хаця, целы ў іх сапраўды шыкоўныя, — пасля паузы летуценна дадае Джэма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)